VIIІ справаздачна-выбарная асамблея ТБШ

13.09.2011

Мінск, 24 верасня 2011 года аб11 гадзіне.
Месца правядзення – сядзіба ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).
Парадак працы
• Справаздачныя выступленні старшыні РГА “ТБШ”, бухгалтара, рэвізійнай камісіі.
• Выступленні сяброў канцылярыі, рады і дэлегатаў. • Выбары старшыні РГА “ТБШ”, намеснікаў, сяброў рады, канцылярыі, рэвізійнай камісіі.
• Правядзенне нацыянальнай канферэнцыі “Пострэформенны стан беларускай адукацыі”.

Праблемнае поле дыскусій:
- Параўнальны аспект сістэмы адукацыі за мяжою і ў нас. Калі далучыцца Беларусь да Балонскага працэсу?
- Змены ў адукацыі пасля апошняй рэформы. Стан навучання і выхавання ў адукацыйных установах рэгіёнаў.
- Што трэба зрабіць, каб беларуская школа была беларускай па сутнасці?

Дэлегатамі асамблеі, згодна статута ТБШ, з’яўляюцца сябры выбарных органаў: Алесь Лозка (старшыня ТБШ); Тамара Мацкевіч, Алесь Сядзяка, Максім Чарняўскі (намеснікі старшыні); Бярнарда Іванова (Мінскі раён), Крысціна Вітушка, Уладзімір Колас (сябры канцылярыі); Рэгіна Сімакова з Брэста, Мікола Савіцкі, Уладзімір Васілевіч, Тамара Сухая, Яўген Адамовіч, Уладзімір Содаль, Таццяна Канопкіна з Гродна, Анатоль Крупа з Лідчыны, Язэп Стэпановіч, Вінцук Вячорка, Віталь Гарановіч з Глыбокага, Анатоль Крыварот, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Рагуля, Віктар Цітоў, Аляксандр Перасыпкін (Жодзіна), Пятро Садоўскі, Аляксей Пяткевіч з Гродна (сябры рады); Лявон Анацка з Ліды, Юрый Калбасіч з Глыбокага, Алёна Фідэльская (сябры рэвізійнай камісіі); а таксама абраныя дэлегаты (па аднаму) на пасяджэннях зарэгістраваных раённых суполак ТБШ (Брэсцкая, Гродзенская, Лідская, Глыбоцкая, Аршанская). Дэлегаты ўдзельнічаюць і ў пасяджэннях канферэнцыі. Здадзеныя ў электронным варыянце анатацыі выступленняў (да адной старонкі, Ф4) у дзень канферэнцыі будуць надрукаваны ў часопісе “Летапіс ТБШ”. Алесь Лозка,