Беларускія дзённічкі для вучняў 2 класа

28.09.2011

У 2 класе дзённікі не абавязковыя. Але ў школах, для лепшай арганізацыі навучальнага працэсу, настойліва раюць набыць гэтак званыя «дзённічкі» – прадукцыю Віцебскай абласной друкарні і Мінскай фабрыкі каляровага друку. Сутнасць праблемы ў тым, што гэтых самых дзённічкаў па-беларуску НЯМА! Яны ж «не абавязковыя»!

Бацькі вучняў 2 класа 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.

Паглядзець і замовіць можна на сайце Нашыя деткі.