3,4 кастрычніка
Шаноўнае спадарства!
Беларускі камітэт ICOMOS і Інстытут Польскі ў Мінску запрашаюць на цыкл лекцый, прысвечаных праблемам аховы і кансервацыі помнікаў. Лекцыі будуць чытаць запрошаныя спецыялісты з Польшчы.
Асноўная мэта сустрэчаў – данесці да зацікаўленых асобаў у Беларусі польскі вопыт па кансервацыі архітэктурных, прыродных і археалагічных помнікаў.
Барбара Вернер (гісторык мастацтва, прадстаўнік Польскага камітэта ICOMOS):
«Кансерватарская дзейнасць у гістарычных садах»
3 кастрычніка, 5 корпус БНТУ, 271 аўд.
Пачатак ў 11.40
Цэзары Глушэк (Ph. D., выкладчык Палітэхнічнай Акадэміі (Варшава):
«Абарона і кансервацыя абарончай архітэктуры»
3 кастрычніка, 5 корпус БНТУ, 271 аўд.
Пачатак ў 13.30
Марэк Канопка (археолаг, дырэктар Дэпартаменту аховы археалагічнай спадчыны):
«Кансервацыя археалагічных помнікаў у Польшчы»
4 кастрычніка, Археалагічны музей НАНРБ,
Пачатак ў 11.00
Таксама, 3 кастрычніка ў 17.00, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца сустэча польскіх спецыялістаў з прадстаўнікамі Міністэрства культуры, грамадскіх арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў.
Уваход на ўсе лекцыі адкрыты. Лекцыі будуць адбывацца і па-руску, ці з перакладам на рускую мову.
Паводле cymus.livejournal.com
Праблемы аховы і кансервацыі помнікаў: Лекцыі польскіх спецыялістаў у Мінску
28.09.2011