Дона Фарэнкруг, памочнік намесніка дырэктара Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Да працы на адміністрацыйнай пасадзе была настаўніцай больш за 20 год.
Настаўнік.інфо: Спадарыня Дона, якіх якасцяў вы хацелі бы пазычыць беларускім настаўнікам у святле блізкага прафесійнага свята?
Дона Фарэнкруг: Што патрэбна, каб стаць выдатным настаўнікам? Па-першае, неабходна разумець дзяцей. Неабходна разумець, чаму яны паводзяцца тым ці іншым чынам. Трэба ведаць, як даць з імі рады, як натхніць і зматываваць іх стаць такімі паспяховымі вучнямі, якімі яны могуць стаць.
Таму вы мусіце быць добра адукаваным, умець выдатна вырашаць праблемы, а таксама быць актыўным слухачом. Не засмучайцеся, калі не ўсё адразу атрымліваецца – калі вы станеце настаўнікам, вы будзеце шмат чаму вучыцца на працы.
Выкладанне – выдатная прафесія: вы можаце паўплываць на навучэнцаў, каб яны сталі лепшымі людзьмі ў сённяшнім свеце. І кожны навучэнец адрозніваецца ад іншых. Яны ўсе адораныя, маюць Богам дадзеныя таленты, якія вам, як настаўніку, патрэбна ўзгадаваць, каб дапамагчы вучням стаць найлепшымі асобамі, якімі яны толькі здольныя быць.
Дзякуй вам – і поспехаў у вашых памкненнях стаць настаўнікам!