Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка пачатковых класаў

11.10.2011

«Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка» да дапаможніка «Беларуская мова. 1 клас. Сшытак заданняў» аўтараў Н. А. Сайкоўскай, В. К. Страпко.

Прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы», распрацоўкі па кожным уроку, разбор найбольш складаных заданняў...

Спампаваць (zip 409 КБ)

Прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы» (30 гадзін)

1 Давайце пазнаёмiмся.
2 Беларусь — мая Радзіма. Прадмет і слова.
3 Родная мова. Словы-назвы.
4 Дзіцячыя гульні. Словы-памочнікі.
5 Школа. Гукавы аналіз слова.
6 Садавiна і агародніна. Гукавы аналіз слова.
7 Восень Склад. Галосныя і зычныя гукі. Націск.
8 Сям’я. Цвёрдыя і мяккія зычныя.
9 Наш дом. Гукавы аналіз слоў. Сэнсаадрознівальная роля гукаў.
10 Прафесіі. Кім быць? Гука-літарны запіс слоў.
11 Часткі цела. Гука-літарны запіс слоў.
12 Посуд. Ежа. Паводзіны за сталом. Зацвярдзелыя зычныя гукі.
13 Iмёны. Літара І, і. Яе работа ў слове.
14 Жывёлы і птушкі. Лiтара ў.
15 Новы год. Гук [ў]. Лiтара ў.
16 Зіма. Выпрацоўка маўленчых і чытацкіх уменняў.
17 Час. Звонкія і глухія зычныя гукі.
18 Кватэра. Мэбля. Работа галосных літар.
19 Сябры і таварышы. Лiтара ь. Яе работа ў слове.
20 Горад. Літары ж, ш.
21 -22 Вясна. Гук [дз’]. Спалучэнне літар дз. Чаргаванне гукаў [д] — [дз’].
23 -24 Мая любая мамачка. Няпарны цвёрды гук [ц]. Чаргаванне гукаў [т] — [ц’].
25 На рыбалцы. Спалучэнне літар шч.
26 Адзенне. Гук [дж]. Спалучэнне літар дж. Чаргаванне гукаў [дж] — [ч].
27 Я і маё здароўе. Звонкія і глухія зычныя. Літары г, х.
28 Хвілінкі-весялінкі. Апостраф.
29 Алфавiт.
30 Лета. Чытаем і размаўляем па-беларуску.

Дадатковыя тэмы:
31 Фiзкультура і спорт. Чытаем і размаўляем па-беларуску.
32 Канікулы. Чытаем і размаўляем па-беларуску.

Паводле сайта выдавецтва «Авэрсэв»