Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка»
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.
Спампаваць (pdf 1,48 Mb)
Паводле kamunikat.org
Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
28.10.2011