Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада 2011 г.
19–20 лістапада 2011 г. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» разам з «Цэнтрам ініцыятывы ЮНЕСКА» (Польшча), а таксама c Foundation for European studies запрашае паўдзельнічаць у Фестывалі НДА «NeGlectingObstacles » (Пераадольваючы перашкоды)
Вашы знаёмыя ездзяць у валанцёрскія летнікі, наведваюць семінары і варштаты, навучаюцца за мяжой, яны ўвесь час у курсе апошніх падзей, у іх шмат сяброў. Хто яны? Яны моладзь НДА, валанцёры трэцяга сектару! Фестываль НДА «NeGlectingObstacles» адкрые Вам бязмежны свет магчымасцяў!
Мэтавая аўдыторыя:
Школьнікі старэйшых курсаў і студэнты (моладзь ва ўзросце 17–25 гадоў).
Мэта мерапрыемства:
Інфармаваць і матываваць.
У часе мерапрыемства Вы даведаецеся:
- Што такое NGO?
- Ці ёсць NGO ў Беларусі?
- Хто такія валанцёры?
- Дзе і як вучацца за мяжой?
- Якія існуюць найбліжэйшыя праграмы па вучобе і валанцёрства?
Мерапрыемства адбудзецца 19–20 лістапада 2011 г. у 10.30 і на адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 25 офіс 241. Колькасць удзельнікаў: 20 чалавек. Працягласць: 2 дні па 3 секцыі працягласцю 1.5 гадзіны
Кантактныя асобы:
Юлія Лемяшова
• тэл.: +375 29711 70 26
• е-mail: JuliaLemeshova@gmail.com
Іна Краўчонак
• тэл.: +375 29 1353830
• е-mail: ina-rs@yandex.ru
Наталля Лісіцкая
• тэл.: +375 29 8780480
• е-mail: natabork@mail.ru
Ганна Рачына
• тэл.: +375293518361
• е-mail: anna-rachina@yandex.ru
Просьба: заяўкі высылаць не пазней за 16 лістапада 2011 года
Дзейнічайце!
Прэс-рэліз (doc 123 Kb)
«NeGlectingObstacles»: Фестываль НДА
11.11.2011