Праграма «TEMPUS» у Беларусі: Інфармацыйны дзень

11.11.2011

29 лістапада ў Мінску адбудзецца інфармацыйны дзень па прэзентацыі праграмы «TEMPUS» у Беларусі.

TEMPUS – праграма, фінансаваная Еўразвязам ды скіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканаў. TEMPUS з’яўляецца часткаю еўрапейскіх палітычных праграмаў добрасуседства.

У межах праграмы TEMPUS абвешчаны конкурс грантаў .

Інфармацыйны дзень адбудзецца 29 лістапада на адрасе: г. Мінск, вул.Маскоўская 15, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 10.30.


Афіцыйны сайт праграмы

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info