Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня 2011г.
Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму «Будзь на сувязі!».
Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.
Патрабаванні да кандыдатаў на пазіцыю галоўнага трэнера:
• Досвед распрацоўкі і правядзення семінараў, трэнінгаў, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў.
• Досвед працы ў грамадскай арганізацыі (НДА): ведаць як будуецца ўнутранае жыццё, працэсы ў грамадскай арганізацыі.
• Досвед інфармацыйнай працы: стварэнне і рэалізацыя інфармацыйнай стратэгіі НДА, распрацоўка і рэалізацыя інтэрнэт-кампаній па прасоўванні прадуктаў і паслуг у інтэрнэт, наладжванне інфармацыйных узаемасувязяў з мэтавымі аўдыторыямі, пажаданы журналісцкі і рэдактарскі досвед у інтэрнэт.
• Веды актуальных трэндаў у інтэрнэт-тэхналогіях.
• Валоданне інфармацыйнай сітуацыяй у байнэце: ведаць экспертаў у розных абласцях (вэб-журналістаў, рэдактараў, кансультантаў, вэб-дызайнераў і інш.)
• Наяўнасць рэкамендацый ад арганізацый, адукацыйныя і інфармацыйныя паслугі якім аказвалі кандыдаты.
У абавязкі галоўнага трэнера ўваходзіць:
1. Распрацаваць і рэалізаваць гадавую адукацыйную праграму, якая складаецца з:
• 4 трэнінгаў
• раздаткавых матэрыялаў
• сістэмы хатніх заданняў
• малых інтэрнэт – праектаў, што рэалізуюцца ўдзельнікамі курсу (навучальныя праекты)
• супервізіі навучальных праектаў
2. Сфармаваць «выкладчыцкую» каманду праекта: запрашэнне вонкавых экспертаў для вядзення сесій па тэмах.
3. Арганізаваць сістэму маніторынгу і ацэнкі праграмы «Будзь на сувязі!».
4. Падрыхтаваць прамежкавыя справаздачы па кожным трэнінгу і выніковую справаздачу па ўсёй праграме.
Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна:
• Матывацыйны ліст
• СV (аўтабіяграфію :)
• Рэкамендацыі
Ўсе гэтыя дакументы неабходна даслаць да 6 снежня 2011г.уключна на адрас: beconnected2011@gmail.com
Будзем на сувязі!
Паводле інфармацыйнага ліста
Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі!»: Вакансія галоўнага трэнера
23.11.2011