Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня 2011г. 
Альтэрнатыўная моладзевая платформа аб'яўляе пра адкрыццё вакансіі галоўнага трэнера ў доўгатэрміновую адукацыйную праграму «Будзь на сувязі!». 
Мэтай праграмы з'яўляецца падрыхтоўка рэдактараў сайтаў моладзевых недзяржаўных арганізацый для паляпшэння сувязі арганізацый з іх мэтавымі аўдыторыямі праз працу ў інтэрнэт.  Патрабаванні да кандыдатаў на пазіцыю галоўнага трэнера:
Патрабаванні да кандыдатаў на пазіцыю галоўнага трэнера: 
• Досвед распрацоўкі і правядзення семінараў, трэнінгаў, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў. 
• Досвед працы ў грамадскай арганізацыі (НДА): ведаць як будуецца ўнутранае жыццё, працэсы ў грамадскай арганізацыі. 
• Досвед інфармацыйнай працы: стварэнне і рэалізацыя інфармацыйнай стратэгіі НДА, распрацоўка і рэалізацыя інтэрнэт-кампаній па прасоўванні прадуктаў і паслуг у інтэрнэт, наладжванне інфармацыйных узаемасувязяў з мэтавымі аўдыторыямі, пажаданы журналісцкі і рэдактарскі досвед у інтэрнэт. 
• Веды актуальных трэндаў у інтэрнэт-тэхналогіях. 
• Валоданне інфармацыйнай сітуацыяй у байнэце: ведаць экспертаў у розных абласцях (вэб-журналістаў, рэдактараў, кансультантаў, вэб-дызайнераў і інш.) 
• Наяўнасць рэкамендацый ад арганізацый, адукацыйныя і інфармацыйныя паслугі якім аказвалі кандыдаты. 
У абавязкі галоўнага трэнера ўваходзіць: 
1. Распрацаваць і рэалізаваць гадавую адукацыйную праграму, якая складаецца з: 
• 4 трэнінгаў 
• раздаткавых матэрыялаў 
• сістэмы хатніх заданняў 
• малых інтэрнэт – праектаў, што рэалізуюцца ўдзельнікамі курсу (навучальныя праекты) 
• супервізіі навучальных праектаў 
2. Сфармаваць «выкладчыцкую» каманду праекта: запрашэнне вонкавых экспертаў для вядзення сесій па тэмах. 
3. Арганізаваць сістэму маніторынгу і ацэнкі праграмы «Будзь на сувязі!». 
4. Падрыхтаваць прамежкавыя справаздачы па кожным трэнінгу і выніковую справаздачу па ўсёй праграме. 
Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна: 
• Матывацыйны ліст 
• СV (аўтабіяграфію :) 
• Рэкамендацыі 
Ўсе гэтыя дакументы неабходна даслаць да 6 снежня 2011г.уключна на адрас: beconnected2011@gmail.com 
Будзем на сувязі! 
Паводле інфармацыйнага ліста
Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі!»: Вакансія галоўнага трэнера
23.11.2011


 
  
 
