Апошні тэрмін падачы заявак – 16 снежня 2011 г.
У межах праграмы беларусы могуць падаваць заяўкі на стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах усёй Еўропы. Агулам на стыпендыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь, вылучаны 3,6 мільёна еўра .
Праграма фінансуецца Еўрапейскім Звязам і адмініструецца Саветам Міністраў Паўночных краінаў. Стыпендыя мае пакрыць кошты навучання, кошты ўтрымання (1000 еўра на месяц для адной асобы) ды выдаткі на дарогу. Навучанне – на англійскай ці нацыянальнай мове краіны, у якой знаходзіцца абраны ўніверсітэт.
Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна запоўніць анкету .
Адказы дырэктара праграмы Мадса Мэйнэрта на пытанні Радыё Свабода
Сайт праграмы
Стыпендыяльная праграма «Адкрытая Еўропа»
29.11.2011