Пераможцы конкурса «Што я ведаю пра Еўропу?»

04.12.2011

Школьная каманда з Крычава перамагла ў нацыянальным конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», які агранізавала ініцыятыўная група па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях з Чэхіі ды Руху «За Свабаду».



Пераможцамі лічым ўсе 4 каманды, якія выйшлі ў фінал – кажа адна з арганізатараў конкурсу Вольга Саўчанка.



– Таму што ў гэтым годзе нам пашэнціла ажыццявіць паездку дзяцей у Вільню. Чатыры каманды. Раней мы вазілі толькі каманду пераможцаў. Гэта як бы быў галоўны прыз. У гэтым годзе ў нас атрымалася вывезці чатыры каманды. І за гэта вялікі дзякуй Чэскай асацыяцыі па міжнародных справах.



Каманда-пераможца атрымала ўзнагароду ад Славацкай амбасады, якая таксама падтрымала конкурс. У Вільню ўпершыню прыехалі 4 каманды з Брэста, Крычава, Магілева і Мінска – фіналісты адборачнага туру. Раней магчымасць наведаць сталіцу Літвы мела толькі каманда-пераможца. Акрамя інтылектуальнага спаборніцтва, якое праходзіла ў Доме правоў чалавека, школьнікі пазнаёміліся з гістарычнай Вільняй.



Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя