Беларускія прымаўкі 
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2008. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля. 
Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў. 
Воўк не пастух, а казёл не агароднік. 
Сарока – калу, а кол – усяму сялу. 
Анёлам ляцэў, а чортам сеў. 
І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў. 
Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў. 
Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць. 
Ведаў Бог, што не даў свінні рог. 
Беларускія прымаўкі: Другая вязка 
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2011. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля. 
З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы.
Возу гною і вяселле дае дарогу.
Воцат не гарэлка, а кума – не жонка.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы.
Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні - вочкі прадзірае.


 
  
 
