Работы прымаюцца да 9 гадзін раніцы 30 студзеня
Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць iPad!
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусю.
Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Журы прымае конкурсныя работы да 9 гадзін раніцы 30 студзеня 2012 г.
• Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў.
• Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.
• Работы трэба дасылаць на адрас program@usembassy.minsk.by ў фармаце jpeg. У электронным паведамленні павінны быць указаныя імя, прозвішча, дата нараджэння і кантактны тэлефон канкурсанта.
• Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасцю ўдзельнікаў. Пры гэтым амбасада ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнет-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.
• Амбасада ЗША не нясе адказнасці за страчаныя, спозненыя, няпоўныя альбо іншым чынам непрыдатныя работы і пакідае за сабой права дыскваліфікаваць удзельніка падчас альбо пасля правядзення конкурсу ў выніку, калі апошні прадставіць недакладную альбо несапраўдную інфармацыю.
Першы этап адбору будзе ажыццяўляцца праз журы амбасады ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваныя на старонцы Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня. Пераможца, які набярэ найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.
Амбасада ЗША запрашае вас да ўдзелу ў конкурсе і заклікае распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод сваіх сяброў і калег. Жадаем поспеху!
IPAD за перамогу ў конкурсе амбасады ЗША
09.01.2012