Сумоўе – 28 студзеня  Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага 2012 г.
Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага 2012 г. 
Сумоўе – 28 студзеня (субота). Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы. 
Запіс: допуск да сумоўя і заняткаў ажыццяўляецца на аснове рэгістрацыйнага нумару, які можна атрымаць праз эл. пошту: english@esl.by (адказ на працягу 24 гадзін). 
Для атрымання рэгістрацыйнага нумару неабходна падаць наступныя звесткі: 
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку 
2. Мабільны тэлефон 
3. Змена заняткаў: (10.00, 14.00, 17.00 ці 19.15*) 
*на 19.15 – запіс ажыццяўляецца на дадатковыя месцы. Рашэнне аб прыёме на дадатковыя месцы прымаецца толькі пасля заканчэння ўсіх сумоўяў і фармавання груп. На 10.00, 14.00, 17.00 – запіс ажыццяўляецца пакуль свабодна. 
Арганізатар: Міжнародны хрысціянскі дабрачынны цэнтр «Надзея». 
Тел.: 285–49–26 (15.00 – 19.00 з 16.01.2012) 
Курс мае на мэце развіццё вуснай мовы. Такая мэта дасягаецца дзякуючы носьбітам мовы, таму курс выкладаюць дасведчаныя спецыялісты з англамоўных краін. Нашыя выкладчыкі маюць вялікі досвед працы ў розных краінах, у тым ліку краіны Усходняй Еўропы, СНД, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Курс выкарыстоўвае найноўшыя метады вывучэння англійскай мовы. 
Курс канцэнтруецца на практыцы вымаўлення і пашырэння слоўнікавага запасу. Хаця важна ўмець чытаць і пісаць, наш курс распрацаваны для таго, каб кожнаму студэнту, згодна з яго ўзроўнем, даць максімальную магчымасць чуць, разумець і размаўляць па-англійску. Нашай мэтай з’яўляецца развіццё практычных навыкаў студэнта ў стасунках на англійскай мове. 
Курс уключае ў сябе 5 заняткаў па 2 гадзіны (эквівалент 10 гадзінам моўнай практыкі) урокі праводзяцца ў групах па 10 – 12 чалавек па чатыры змены ў дзень. Запісацца і наведваць можна толькі адну з чатырох зменаў. 
Напрыканцы студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, атрымаюць сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы. 
На курсы запрашаюцца ўсе ахвотныя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. Навучанне бясплатнае. 
Пяць узроўняў праграмы: 
1. Basic – для студэнтаў, якія вельмі мала размаўляюць па-англійску ці не размаўляюць увогуле: 
- агульная структура сказаў; 
- як складаць пытанне; 
- займеннікі; 
- агульнаўжывальныя словы англійскай мовы; 
- практыка вымаўлення ў групе і індывідуальна. 
2. Beginner – для студэнтаў, якія ўжо валодаюць пэўным запасам агульнаўжывальных слоў, могуць складаць простыя сказы і пытанні: 
- пабудова складаных сказаў; 
- Past, Present і Future часы; 
- дадатковыя агульнаўжывальныя словы; 
- абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый; 
- практыка вымаўлення ў групе і індывідуальна. 
3. Intermediate – для студэнтаў, якія выкарыстоўваюць складаныя сказы і паказываюць сярэдні ўзровень упэўненасці: 
- пабудова складаных сказаў; 
- як складаць спецыяльныя пытанні; 
- ідыёматычныя выразы; 
- абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый; 
- дадатковыя агульнаўжывальныя словы; 
- індывідуальная практыка вымаўлення. 
4. Advanced – для студэнтаў, якія ўжо валодаюць шырокім запасам слоў, паказываюць высокі ўзровень упэўненасці і могуць падтрымліваць гутарку ў розных тэмах: 
- індывідуальная практыка вымаўлення; 
- дадатковыя агульнаўжывальныя словы; 
- ідыёматычны выразы; 
- дыскусіі пра жыццё; 
- абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый; 
- абмеркаванне асаблівых падзей і сітуацый. 
5. Super advanced – для студэнтаў, якія ўпэўнена размаўляюць і дасягаюць высокага ўзроўню бегласці; абмяркоўваюць шырокі шэраг тэмаў, у тым ліку кароткія і складаныя практыкаванні: 
- індывідуальная практыка вымаўлення; 
- шырокі шэраг тэмаў і слоў англійскай мовы; 
- ідыёматычныя выразы; 
- дыскусіі пра жыццё; 
- абмеркаванне паўсядзённых падзей і сітуацый; 
- абмеркаванне асаблівых падзей і сітуацый; 
- экспрэс-абмеркаванні і практыкаванні. 
Расклад заняткаў: 
- адкрыццё, дзе ўсе студэнты збіраюцца для бягучых абвестак, англійскай размінкі і выступлення дырэктара курса; 
- урок у малой групе па развіццю слоўнікавага запасу і практыкі вымаўлення; 
- заключны сход, дзе ўсе студэнты збіраюцца для абвестак пра наступныя дні, дадатковай моўнай практыкі, заключнага слова дырэктара курса. 
Што мы чакаем ад студэнта? 
1. Па магчымасці наведваць усе заняткі. 
2. Наведваць заняткі толькі адзін раз у дзень, у адзін і той жа час. 
3. Адказаць на ўсе пытанні ў рэгістрацыйнай картцы. 
4. Быць гатовым удзельнічаць у практыцы вымаўлення, тым самым атрымаць больш карысці ад курса. 
5. Своечасова прыходзіць на заняткі і не сыходзіць да іх канца. 
6. На ўсе заняткі насіць свой асабісты бэйдж. 
У сувязі з барацьбой са спамам часам выдаляюцца вашыя лісты. Калі Вы не атрымалі адказу на працягу 24 гадзін, калі ласка, прадублюйце ліст ці затэлефануйце. Мы адказваем усім і ў азначаны тэрмін. 
Дадатковая інфармацыя http://www.esl.by/ . 
Паводле adukacyja.info 
English as a Second Language (ESL): Дабрачынны курс англійскай мовы
19.01.2012


 
  
 
