Міжнародны трэнінг па інклюзіўнай адукацыі

20.01.2012

Заяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеня



Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.



I сесія трэнінгу адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы»



Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем'і дзяцей з інваліднасцю. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.



Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на электронны адрас ezalutskaya@belarus.childfund.org, ці факсам на нумар (017) 257–04–94 да 12.00 25 студзеня 2012 г. 


Аб выніках адбору ўдзельнікаў арганізатары паведамяць не пазней за 17:00 27 студзеня 2012 г. 


Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду бярэ на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў. Праезд аплачваецца пры падачы арыгіналаў праезных дакументаў.