2 лютага, 18.00
Запрашаем на прэзентацыю трох музычных дыскаў!
У праграме - сустрэча з выканаўцамі, жывая музыка.
Уваход вольны.
2 лютага, мінскі музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак а 18 гадзіне.
Праехаць можна на аўтобусах № 57, 77, 100 да прыпынку «Вуліца Я. Купалы», а таксама да метро «Кастрычніцкая» (выхад да Палаца прафсаюзаў). Тэлефон для даведак: Velcom (29) 336 00 28.
«З НОВЫМ ГОДАМ!»
Cвяточная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень.
Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Аляксей Крукоўскі — вакал.
Вольга Кашэвіч — фартэпіяна.
Чытае вершы Юрась Жыгамонт.
Змест:
Калядныя зоркі — С. Сокалаў-Воюш
Новы год — сл. К. Камейшы, муз. К. Цесакова
Надыход зімы — Я.Колас
Елка — сл. М. Пазнякова, муз. Т. Грыневіч
Навагодняя песня — сл. С. Сокалава-Воюша, муз. Т. Грыневіч
Гуканне Дзеда Мароза — сл. Ул. Карызны, муз. Ю. Семянякі
Ау, Дзед Мароз! — сл.і муз. Я. Жабко
Зазірнем у дзедаў мех. — Р. Барадулін
Што прыносіць Новы год? — сл. Л. Дайнекі, муз. Т. Грыневіч
Навагодняя песенька — сл. Ул. Карызны, муз. Я. Глебава
Сёння свята новы год — сл. і муз. Я. Жабко
Ёлка-вясёлка — М. Чарняўскі
Ялінка — сл. С. Мінскевіча, муз. Т. Грыневіч
Год-карагод — Р. Барадулін
Навагодні карагод — сл. В. Лучанок, муз. І. Лучанка
Вырасла яліна ў лесе — Н. Гілевіч
Першы школьны Новы год — сл. А. Вольскага, муз. Г. Вагнера
Сняжынка — сл. А. Жыгунова, муз. Т. Грыневіч
Навагоднія парады — А. Спрынчан
Споўненае жаданне — сл. В. Жуковіча, муз. Э. Казачкова
Студзень тупае ў двары — В. Зуёнак
О хвойка — пераклад С. Сокалава-Воюша, муз. Э. Аншульца
Цудоўныя святы — сл. В. Жуковіча, муз. А. Рэмізоўскай
Каляда — М. Скобла
Калядкі — сл. Л. Пранчака, муз. Л. Захлеўнага
Свецяць, свецяць зорачкі — народная калядка
Калядная калыханка — С. Патаранскі
Ціхая ноч — сл. Н. Арсенневай, муз. Ф. Грубэра
Калядоўнікі — С. Сокалаў-Воюш
Белыя каляды — пераклад С. Сокалава-Воюша, муз. І. Берліна
БЕЛАРУСКІ РАМАНС «ШЫПШЫНА»
19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры – Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Канстанцыі Буйло і іншых.
Таццяна Грыневіч-Матафонава – вакал, гітара.
Вольга Кашэвіч – фартэпіяна.
Змест:
Кветка шыпшына. Сл. У. Караткевіча, муз. народная.
Месяц. Сл. Я. Коласа, муз. К. Галкоўскага.
Зямля. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч.
Дарога. Сл. Я. Коласа, муз. Э. Зубковіч.
Восень. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
Ветру. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
Калыханка. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
Жаўранак каханьня. Сл. Р. Барадуліна, муз. Т. Грыневіч.
Вясновы вечар. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
Сонца за хмаркамі. Сл. Н. Тарас, муз. І. Сушко.
Мроя. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
Не кранай. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч.
Адна, ізноў адна. Сл. К. Буйло, муз. К. Галкоўскага.
Не магу я знайсьці тое слова. Сл. А. Русака, муз. І. Любана.
Знае сэрца. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
Белы сьнег. Сл. і муз. С. Новіка-Пеюна.
Я душу нявыгойна параніў. Сл. М. Кавыля, муз. Э. Зубковіч.
О, Беларусь, мая шыпшына. Сл. У. Дубоўкі (устаўка Л. Геніюш), муз. М. Шчаглова-Куліковіча.
«ПАСЬПЕЎКІ»
Супольная праца слыннага беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша і спявачкі Тацяны Грыневіч-Матафонавай.
Многія з песень Воюш выконваў на шматлікіх канцэртах і кватэрніках. Тут ёсць і дзіцячыя песні ў выкананні Адася Матафонава. І пранізлівыя спевы Таццяны Грыневіч-Матафонавай на вершы Пушкіна і Цютчава, кранальнае выкананне паланэза «Развітанне з Радзімай». Сам Сокалаў-Воюш выконвае некалькі песень на вершы Аляксея Суркова, Расула Гамзатава і інш.
Тэксты песняў і пераклады Сержука Сокалава-Воюша ў выкананні Таццяны Грыневіч-Матафонавай і Адася Матафонава.
Фартэпіяна – Вольга Кашэвіч.
Змест:
Чаравікі. Муз. Тацяны Грыневіч.
Школьны званок. Муз. Тацяны Грыневіч.
Першыя ўрокі. Муз. Тацяны Грыневіч.
Самая прывабная. Муз. Тацяны Грыневіч.
Вальс разьвітаньня. Муз. Тацяны Грыневіч.
О хвойка. Сл. Мельхіёра Франка. Муз. Эрнэста Аншульца.
Белыя каляды Сл. і муз. Ірвінга Берліна.
Сьвяціся зорачка. Сл. Васіля Чуеўскага. Муз. Пётры Булахава..
Пры мне красуня не сьпявай Сл. Аляксандара Пушкіна. Муз. Сяргея Рахманінава.
Я стрэнуў вас. Сл. Фёдара Цютчава. Муз. невядомага кампазытара, адрэдагаваная Йванам Казлоўскім.
Мой вагонь. Сл. Якава Палонскага. Муз. Пятра Чайкоўскага.
Ці згінуў той фрэгат. Словы й музыка Георгія Васільева й Аляксея Івашчанкі.
Разьвітаньне з Радзімай (палянэз). Муз. Міхала Клеафаса Агінскага.
Ёсьць толькі мах... Сл. Леаніда Дзербянёва. Муз. Аляксандра Зацэпіна.
Зямлянка. Сл. Аляксея Суркова. Муз. Канстантына Лістова. Пераклад прысьвячаецца Зінаідзе Бандарэнцы.
Жураўлі. Сл. Расула Гамзатава. Муз. Яна Фрэнкеля.
Мінск: Прэзентацыя трох музычных дыскаў
26.01.2012