Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў 2012

01.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, трэнінгі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

пра Раду Еўропы і Школу палітычных даследаванняў на сайце Рады Еўропы .

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 20 лютага 2012 г. 

Спампаваць анкету (doc 104 Kb).

на actngo.info .