03.02.2012
Юры Усціновіч. Яська і конік ягоны Грыўка. Казка з ілюстрацыямі Івана Іванова. Мінск: Логвінаў, 2010.
Прысвячаецца вялікай перамозе нашых продкаў на полі Грунвальдскім.
Кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...
Аўтар кнігі – полацкі гісторык, выкладчык Полацкага ўніверсітэта Юры Ўсціновіч. Кніга адрасаваная маленькім чытачам.
Кніжка з ілюстрацыямі на givojt.by