Лічыце беларускую мову галоўнай каштоўнасцю беларусаў? Хочаце, каб вашыя сябры, знаёмыя і блізкія былі ў тэме? Маеце арганізатарскія здольнасці і жывеце ў рэгіёне? Далучайцеся да арганізацыі лекцый «Размова пра мову»!
Серыя лекцый-сустрэч «Размова пра мову» прапануе жыхарам рэгіёнаў Беларусі ўнікальную магчымасць правесці ў сваім населеным пункце лекцыю пра розныя аспекты беларускай мовы. У межах лекцыі такія вядомыя знаўцы мовы, як Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, распавядуць пра гісторыю беларускай мовы, наркамаўку, лацінку, беларускі моўны этыкет і шмат чаго іншага. Удзельнікі лекцыі ў дадатак атрымаюць дыскі з беларускай музыкай і відэа.
Калі ў вас ёсць жаданне і сілы арганізаваць цікавую моўную лекцыю ў сваім населеным пункце, трэба знайсці месца (офіс, прыватная кватэра ці дом), выбраць час, сабраць ад 10 да 30 чалавек ды скантактавацца па электроннай пошце pavel.belavus@gmail.com, каб вырашыць арганізацыйныя моманты.
Некаторыя тэмы моўных сустрэчаў:
— Два правапісы беларускай мовы – тарашкевіца і наркамаўка. Каторы бліжэйшы да жывога вымаўлення? (Да 120-годдзя з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча)
— Беларуская лацінка ў эпоху глабалізацыі. Традыцыя, нормы, практычныя патрэбы (пашпарты, бібліяграфія, геаграфічныя назвы).
— Беларускі моўны этыкет, іменаслоў, штодзённая моўная практыка.
— Урбананімія. Назвы вуліцаў і пляцаў. Як іх упарадкаваць пасля расійска-савецкіх скажэнняў.
— Культура мыслення і культура мовы.
— Пераклады на беларускую: для чаго патрэбныя, як адлюстроўваюць нацыянальны менталітэт.
Па ўсіх пытаннях кантактуйце па электроннай пошце pavel.belavus@gmail.com .
Арганізатарамі лекцый-сустрэч выступаюць моладзь Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і галерэя Арт Сядзіба.
Паводле ampby.org
«Размова пра мову» шукае арганізатараў у рэгіёнах
08.02.2012