Апошні тэрмін падачы заявак – 17 лютага
Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння адбудзецца ў Мінску 18 – 19 лютага 2012 г.
Для каго:
* Для тых, хто мае досвед удзелу ў ролевых гульнях;
* Для тых, у каго ёсць свая ідэя і хто шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі;
* Для тых, хто хоча паўдзельнічаць у стварэнні гульні.
Для чаго:
* Рабіць гульні ў камандзе;
* Дзяліцца досведам;
* Рэалізаваць даўнія задумкі гульняў.
Што плануецца:
Да пачатку семінара мы збіраем заяўкі на ўдзел і на стварэнне гульняў.
Прыкладны план мерапрыемствa:
1. Прэзентацыя семінара
2. Пяціхвілінныя прэзентацыі заяўленых ідэй гульняў
3. Фармаванне груп вакол ідэй
4. Распрацоўка гульняў у групах
5. Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп
6. Складанне календара гульняў
Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць план у бок пашырэння праграмы.
Як патрапіць на семінар:
Запоўніце онлайн-форму для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.
Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан, у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up (сабака) googlegroups.com.
Калі ідэя «нібыта ёсць», але ў вас ёсць цяжкасці ў яе апісанні, паспрабуйце скарыстацца планам .
Арганізатары
LARP-фабрыка avis_alba, Aliona (ПАСАДУ *), 4ert, Uwe, Alef_Nevermind, Arthur de Gorn, tata smoliak, Надзея Алёхіна (ПАСАДУ *), Дзіма Багданаў. * ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ.
Паводле adukacyja.info
Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння
09.02.2012



