Апошні тэрмін падачы заявак – 7 сакавіка
Беларуская правабарончая школа абвесціла конкурс на ўдзел у паглыбленым курсе па правах чалавека, які скіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека (выпускнікі школаў, семінараў і трэнінгаў праваабарончай скіраванасці), зацікаўленыя ў пашырэнні кампэтэнцыі ў дадзенай сферы. Узрост удзельнікаў ад 20 да 30 гадоў.
Курс разлічаны на 3 месяцы и складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць у сакавіку-чэрвені 2012 г. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля; чацвер – дзень прыезду). Месца правядзення: Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні (Літва).
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на аплату візаў і страхавых полісаў, праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету (doc 66,5 Kb), напісаць невялікае эсэ на тэму смяротнага пакарання (аб’ёмам не менш за 2000 знакаў з прабеламі) і даслаць на электронны адрас: belschool@gmail.com .
пра курс: doc 63 Kb.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
Конкурс на ўдзел у паглыбленым курсе па правах чалавека
24.02.2012



