Дыстанцыйнае навучанне ў сферы некамерцыйнага права

24.02.2012

Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях» абвесціла пра дыстанцыйнае навучанне юрыстаў для грамадскіх аб’яднанняў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў (3–5 курсы) і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія хочуць пазнаёміцца з пытаннямі прававога рэгулявання дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

Праграма ўключае ў сябе шырокі спектр пытанняў: ад асноваў дзейнасці некамерцыйных арганізацый і іх рэгістрацыі да гаспадарчай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці, пытанняў працоўнага права. Праграма носіць практычны характар: будуць разглядацца рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца некамерцыйныя арганізацыі.

Для дыстанцыйнага навучання будзе скарыстаны інтэрнэт-модуль, што дазволіць удзельнікам з усёй Беларусі аператыўна камунікаваць з трэнерам-кансультантам і паміж сабой.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме на электронны адрас: uwb@ngo.by . 

Тэл. (+ 375 29) 6 30 32 76

Паводле ngo.by