Асамблея НДА Беларусі: Конкурс малых справаў

28.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 27 сакавіка

Абвешчаны Конкурс малых справаў для грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятываў, якія з’яўляюцца сябрамі Асамблеі НДА Беларусі ды маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства.

Прыярытэт будзе надавацца крэатыўным падыходам да ўцягвання новых людзей у грамадскую дзейнасць праз правядзенне грамадскіх кампаніяў, скіраваных на прыцягненне ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблемаў. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння.

Усе зацікаўленыя арганізацыі маюць магчымасць атрымаць папярэднія кансультацыі ды дапамогу ў афармленні заяўкі. Для гэтага трэба будзе адаслаць свой чарнавік заяўкі арганізатарам да 11 сакавіка 2012 г. Каментары і заўвагі арганізатараў будуць адасланыя на працягу тыдня.

(doc 42,5 Kb)

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info