Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 1 мая
Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» і грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі «Твой стыль».
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
«Маё пакаленне» – Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.
«Твой стыль» – Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.
«Свет вачыма» – Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.
Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:
1. «Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі». Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА «Мерцана»
3. «Еўрапейская будучыня Беларусі». Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм «Еўрабеларусь».
4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма «Лятучы Ўніверсітэт».
5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org
6. «Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі». Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.
7. «Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя». Заснавальнік намінацыі – Таварыства «Зяленая сетка».
На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011–2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць «konkurs».
Апошні тэрмін – 1 мая.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу
Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.
У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА
1. Імя і прозвішча
2. Дата нараджэння і месца жыхарства
3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы
4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?
5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты
6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
12.03.2012