Стыпендыі на навучанне ў аўстрыйскім універсітэце ці тэхнічным каледжы

16.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.

Стыпендыі даюцца на навучанне на базавых універсітэцкіх курсах (бакалаўрыят), ці для студэнтаў, якія ўжо скончылі ВНУ ў сваёй роднай краіне, на навучанне па магістэрскай ступені.

Дапамога прапануецца пераважна ахвотным навучацца ў галінах тэхналогіі, прыродазнаўчых навук, эканомікі.

Стыпендыі прысуджаюцца на навучанне ў Аўстрыі, стыпендыяты павінны атрымаць універсітэцкую ступень у Аўстрыі. Стыпендыі не разлічаны на студэнтаў, якія ўжо навучаюцца ў Аўстрыі.

Стыпендыя выдзяляецца на тэрмін да 4 год ці на мінімальную працягласць навучання, кожны раз на 1 год. Працяг атрымання стыпендыі залежыць ад дасягненняў студэнта.

Стыпендыя ўключае: аплату за навучанне, пакрыццё выдаткаў на пражыванне і падручнікі да 12 000 еўра на акадэмічны год. Пры неабходнасці дадаткова выдзяляецца падарожны грант да 1 000 еўра на год.

Стыпендыятам акажуць падтрымку і дапамогу ў атрыманні візы, страхоўкі, моўных курсаў і пошуку жытла.

Кожны год выдзяляецца ад 10 да 14 стыпендый.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- кандыдыт павінен быць грамадзянінам афрыканскай, азіяцкай краіны, ці краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і пры гэтым:
- мець права на паступленне ў аўстрыйскі ўніверсітэт, ці ўніверсітэт ў сваёй роднай краіне;
- цікавіцца магчымасцю навучання ў аўстрыйскім універсітэце ці тэхнічным каледжы;
- быць не старэйшым за 23 гады (на час дэдлайну падачы заяўкі)

Усе дакументы павінны быць атрыманы ў офісе «Аўстрыйскай прыватнай фундацыі Мондзі» да 31 мая 2012 г.

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна даслаць на адрас фундацыі наступныя дакументы (усе дакументы павінны быць на англійскай ці нямецкай мовах):

- форму заяўкі
- рэзюме
- матывацыйны ліст
- выпіску аб адзнаках
- апісанне мэты даследавання
- два рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыка ці працадаўцы

Больш інфармацыі (у тым ліку кантакты фундацыі і форма заяўкі)

Паводле adukacyja.info