24 сакавіка
З 11.45 да 14.00 - Загуканне вясны ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку. Асноўнымі арганізатарамі абрадавага свята выступілі мінскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
З 13.00 да 16.00 - Гуканне вясны ў Строчыцах. Запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Вас чакаюць: сустрэчы з гаспадарамі музейных сядзіб, якія пазнаёмяць з веснавымі святамі, народнымі прыкметамі і раскажуць пра традыцыйныя абрадавыя стравы гэтых дзён; майстар-класы па вырабу выцінак, «жаваранкаў» з салёнага цеста, галінак вярбы і паперы; конкурсы на лепшую веснавую птушку «Жавароначкі, прыляціце – 2012» і дзіцячага малюнка «Веснавыя навеі»; выступленні музычных і фальклорных калектываў.
З з 12:30 да 17:30 - Гуканне вясны ў Вязынцы. Запрашаюць Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы. У праграме: традыцыйныя спевы, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і танцы пад дуду (і не толькі, кірмашык рамеснікаў і іншыя цудоўныя рэчы, кшталту смачных страваў.
Гурты: Княжыч, Варган, Квецень, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava.
Гукаем вясну
23.03.2012