Майстэрня грамадзянскай актыўнасці

24.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка

«Майстэрня грамадзянскай актыўнасьці» запрашае да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія пражываюць у Беларусі ды жадаюць змяніць сваё асяроддзе да лепшага.

Прыярытэт для ўдзелу ў праграме аддаецца кандыдатам з невялікім ці нулёвым досведам рэалізацыі грамадскіх ці сацыяльных праектаў.

Асноўная мэта майстэрні – развіццё і навучаньне моладзі праз здзяйсненне грамадскіх ініцыятываў. Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычную и практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі, якая ўключае ў сябе цыкл з трох спецыялізаваных семінараў-трэнінгаў, суправаджэнне кожнага праекта персанальным куратарам, індывідуальна арганізаванага навучання і абмену досведам з моладдзю з розных рэгіёнаў.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ў межах трох семінараў праграмы, а таксама па ўзгадненні кампенсуюць дарожныя выдаткі да месца правядзення семінараў.

Каб паздзельнічаць у праграме, неабходна запоўніць ан-лайн анкету

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 сакавіка 2012 г. 

пра праграму

Паводле adukacyja.info