Дапаможнік па матэматыцы для абітурыентаў

30.03.2012

Дапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага.  Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас індывідуальных заняткаў з абітурыентамі. Дапаможнік стаў папулярным як у Расіі, так і у Беларусі.

Кароткая анатацыя ад аўтара:

107.53 КБДапаможнік створаны ў фармаце добра знанай у свеце праграмы Жывая Геаметрыя, дакладней, апошняй яе версіі Geometer's Sketchpad, v.5. Першая частка прысвечана планіметрычнай тэме «Трохвугольнік». У наступных частках – астатнія тэмы, улучна са стэрэаметрыей і алгебрай. Дапаможнік можа быць эфектыўным для падрыхтоўкі абітурыентаў да ЦТ, ён дае магчымасць поўнага пагружэння школьніка ў сутнасць разгляданых пытанняў, бо гэтага вымагае закладзеная ў ім тэхналогія інтэрактыўных стасункаў з матэматычнымі аб'ектамі. Адмысловага ведання камп'ютарнай праграмы і яе ўсталёўкі не патрабуецца. Указанні да працы з дапаможнікам выкладзены на яго тытульнай старонцы. У архіўным файле (1,7 Мб) месціцца і сама праграма-абалонка, у якой адкрываецца файл Planim_1. Распакуйце файл у адпаведную тэчку, там запусціце праграму GSP, у ёй адкрыйце планіметрыю, частка 1. Для сувязі з аўтарам карыстайцеся маім блогам http://janka-x.livejournal.com/

Прыемнай ды плённай працы Вам і Вашым вучням! Іван Сяргеевіч Храпавіцкі


Спампаваць ( rar, 1,7 Мб)