№16 жнівень 2011
Тэма нумару: Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
Выдатная навіна: з’явіўся новы сайт «Актыўная Ацэнка» – http://aacenka.by.
Само па сабе паўстанне дадатковага адукацыйнага рэсурса на роднай мове – ужо падзея, вартая ўвагі і падтрымкі з боку настаўнікаў і бацькоў.
Выглядае, што ў дадзеным выпадку крэдыт даверу неабыякавых карыстальнікаў будзе апраўданы – настолькі актуальныя і запатрабаваныя ў сусветнай адукацыйнай парадыгме рэчы падаюць, тлумачаць і дэманструюць на старонках «Актыўнай Ацэнкі» аўтары сайта.
Упершыню беларускія настаўнікі разгорнута пазнаёміліся з сістэмай актыўнай ацэнкі (далей – АА) ў 2009 годзе, на семінары – практыкуме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі»...
pdf 385 Kb
№17 кастрычнік 2011
Тэма нумару: Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Як большасць шараговых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, настаўнік не распешчаны матэрыяльна, не аблашчаны ўладай, не заўсёды адэкватна ацэнены бацькамі і вучнямі.
Не будзем падрабязна аналізаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі школу да цяперашняга стану, спынемся толькі на тых, што грунтуюцца на прававым рэгуляванні адукацыйнай сферы...
pdf 277 Kb
№18 снежань 2011
Тэма нумару: Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання
Тэма гэтага нумару была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта “адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы”...
pdf 364 Kb
№19 студзень 2012
Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі
Гэты нумар — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Ключавыя кампетэнцыі, як гэта прапісана ў дакументах Еўрапарламента і Рады Еўропы, ёсць сістэмай ведаў (knowledge), уменняў (skills) і каштоўнаснага стаўлення ці пазіцыі (attitudes). Да гэтай сістэмы дадаецца крытычнае мысленне, крэатыўнасць, уменне прымаць рашэнні, кіраваць сваімі эмоцыямі, не губляцца перад праблемамі і г.д.
Як вядома, рамкавыя ўмовы, прапанаваныя Еўрапарламентам і Радай Еўропы, прадугледжваюць 8 груп ключавых кампетэнцый.
Разгледзім асобна грамадзянскія кампетэнцыі, прапісаныя ў тым жа дакуменце. Яны таксама складаюцца з ведаў, уменняў і каштоўнаснай пазіцыі.
pdf 400 Kb
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №16, 17, 18, 19
05.04.2012



