Мінск: Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый

10.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 красавіка

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць семінар-кансультацыю «Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый». На семінары будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.

Удзельнікі атрымаюць інфармацыю адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў.

Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, (Цэнтр прававой трансфармацыі), Юрый Чавусаў (Асамблея НДА).

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Мінска і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя адрасы: ngo@belngo.info ды info@lawtrend.org з пазнакай у тэме ліста “Seminar2012”. У заяўцы пазначце імя, прозвішча, месца жыхарства, тэлефон і, пры магчымасці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, якая ствараецца.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 16 красавіка ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38–10, другі паверх, уваход праз дзверы №16). Мапа (jpg 356 Kb).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 12:00, пачатак у 12:30 (працягласць – да чатырох гадзінаў).

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 красавіка 2012 г. 

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info