Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка 2012 г.
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая 2012 г.
Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.
Семінар з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і Арганізацыі Яўрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, а таксама Музея гісторыі польскіх яўрэяў.
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект.
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў.
Заяўка на ўдзел падаецца да 20 красавіка 2012 г. на два адрасы: ina.sorkina@gmail.com і alja.sidarovicz@gmail.com. У заяўцы просім указаць наступныя звесткі: імя і прозвішча, установа, пасада, навуковая ступень і званне (калі ёсць), тэматыка цяперашняга ці меркаванага праекта (пажадана, але не абавязкова), кантактны тэлефон. Просім паведаміць пра неабходнасць афіцыйнага запрашэння і рэзервавання гатэля ў Мінску.
Паводле інфармацыйнага ліста
Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах: Міжнародны семінар
16.04.2012