«Беларускае пяціборства для дарослых» – фотарэпартаж

20.04.2012

19 лютага 2012 года ў Магілёве адбылося першае «Беларускае пяціборства для дарослых». Даказваць вартасць свайго інтэлекту сабралiся 55 спаборнікаў узростам ад першакласніка да пенсіянера, некаторыя прыходзілі сем’ямі. За 25 хвілін спаборнікі павінны былі развязаць матэматычную задачу і адказаць на пытанні з геаграфіі Беларусі, гісторыі Беларусі, мовы і літаратуры…

Як гэта было? – глядзіце фотарэпартаж Надзеі Бацілавай у апрацоўцы Міхася Булавацкага.

Гэтыя людзі вераць у свой інтэлект.



Адукацыя не мае ўзроставых межаў. Артыстка-баечніца Тамара Цыганкова.



Выкладчыца гісторыі Алена Цумарава адказала на пытанні з геаграфіі і прыступіла да пытанняў па гісторыі.



Выбітным магілёўскім гісторыкам ІгаруПушкіну і Алесю Агееву не часта даводзіцца развязваць моўныя і матэматычныя задачы.



Не адну асадку згрызеш, пакуль адказ знойдзецца.



Татка ве-едае!..



А як у цябе?..



Дачка бацьку спісаць не дасць. Але яму й не трэба!



А маці сына пракантралюе…



Так узнёсла гучаць радкі! Хто ж іх напісаў?..



Ну падкажы, фатограф!



Журналіст Свабоды Алесь Асіпцоў забыў пра свае прафесійныя абавязкі і кінуўся дапамагаць дачцэ і жонцы. Калектыўнымі высілкамі ў дачкі Яніны другое месца.



Міхаліне яшчэ рана гуляць у інтэлектуальныя гульні з дарослымі. Але яна не ў крыўдзе: дачакаецца свайго часу…



Працуюць рэпарцёры: падзея застанецца ў гісторыі.



Для старшыні гарадской арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова паказаць годны вынік – справа гонару. Не зганьбіў пасады – трэцяе месца.



Сябра журы, настаўніца беларускай мовы Алена Асадчая за праверкай прац.



Ініцыятар праекта, настаўнік матэматыкі Міхась Булавацкі падлічвае балы.



Індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Дымкоў – пераможца спаборніцтва. І лепшы матэматык сярод пяціборцаў!