Набліжаецца час набору. Трапляйце ў найлепшыя класы, да найлепшых настаўніц.
У чэрвені пачнецца набор у першыя класы ў школах.
Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі №23 традыцыйна «А» клас — з англійскай, а «Б» — з кітайскай). Каб выбраць дзіцяці тое, што вы лічыце патрэбным, звяртайцеся ў школу як найраней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.
Калі вы хочаце стварыць беларускамоўны клас у найбліжэйшай да вас школе, вам прыйдзецца згуртаваць аднадумцаў. У гэтай справе ўсё залежыць ад вас. Аддзелы адукацыі і адміністрацыі школаў паспрыяюць вам, калі вы будзеце не адны. Шукайце таварышаў і супольцеся.
Мінск. Беларускамоўныя школы і гімназіі
Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах.
E-mail: gymn4@minsk.edu.by; т.: (017) 258–49–71, 258–49–74.
Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай, польскай моваў.
E-mail: gymn23@minsk.edu.by; т.: (017) 284–47–62, 284–87–16.
Гімназія №9 (Сядых, 10): паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыкла.
Т.: (017) 283–04–21, 281–38–04.
Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.
E-mail: sch2@minsk.edu.by.; т.: (017) 248–32–02, 248–12–64.
Гімназія №14 (Васняцова, 10): паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.
Т.: (017) 295–01–33, 295–21–31.
СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя і спартыўныя секцыі.
Т.: (017) 260–24–90; е-mail: sch190@minsk.edu.by.
СШ №60 (Лібкнехта, 82) — навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні.
Т: (017) 208–69–74, 209–94–49.
СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): набор у класы з фальклорна-тэатральным напрамкам.
E-mail: sch68@minsk.edu.by; т. (017) 243–76–82.
Мінск. Белмоўныя класы ў расійскамоўных школах
CШ №11 (Асаналіева, 14) — школа з агульнаэстэтычным ухілам.
Т.: (017) 277–45–34, 275–59–10.
* * *
СШ №72 (Халмагорская, 59) — сёлета будзе набірацца адзін беларускамоўны першы клас. Дадаткова — вывучэнне англійскай мовы, мастацкі ўхіл.
Т.: (017) 246–53–71, 246–52–42.
* * *
СШ №108 (Уральская, 15) — спартыўныя гурткі і секцыі, вячэрнія класы.
E-mail: sch108@minsk.edu.by; т.: (017) 245–20–41.
* * *
СШ №131 (Убарэвіча, 74) — вывучэнне замежных моваў (нямецкай, польскай, французскай, іспанскай, шведскай), харэаграфіі.
Т.: (017) 340–62–38, 345–14–12.
* * *
СШ №180 (Радужная, д.8, корп.3) — паглыбленае вывучэнне англійскай мовы.
Т.: (017) 250–10–49.
* * *
СШ №209 (Рафіева, 91) — вывучэнне французскай мовы, вакальныя студыі, спартыўныя секцыі.
Т. (017) 274–69–71, 256–48–77.
* * *
СШ №110 (Брэсцкая, 66) — дзейнічае праграма «Здароўе».
Т. (017) 278–58–81, 278–11–12.
***
Гродна
СШ №32 (Ліможа, 11)
Т.: (0152) 48–50–48; 43–64–03.
Магілёў
СШ №1 (Першамайская, 24)
Т.: (0222) 22–12–64; 31–07–85.
Баранавічы
СШ №14 (Піянерская, 98)
Т.: (0163) 42–51–50.
***
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Мінска, дзе ёсць беларускамоўныя групы:
Заводскі раён
ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 245–12–92.
Кастрычніцкі раён
ДДУ №97 (Ландэра, 18). Т.: (017) 277–89–11, 277–49–20; ddu97@minsk.edu.by.
Ленінскі раён
ДДУ №101 (Якубава, 60). Т.: (017) 238–88–61.
Маскоўскі раён
ДДУ №143 (Караля, 3б). Т.: (017) 200–96–20.
ДДУ №412 (пр. Газеты Праўда, 64а). Т.: (017) 271–68–47.
ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 271–94–06.
ДДУ №541 (Ясеніна, 137). Т.: (017) 205–37–24.
Партызанскі раён
ДДУ №543 (Бумажкова, 39). Т.: (017) 235–36–02.
Першамайскі раён
ДДУ №220 (Каліноўскага, 11а). Т.: (017) 265–23–02.
ДДУ №273 (Каліноўскага, 89. Т.: (017) 263–06–84.
ДДУ №522 (Русіянава, 23). Т.: (017) 260–65–01.
ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 264–60–52.
ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263–38–28.
Савецкі раён
ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 234–25–61.
Фрунзенскі раён
ДДУ №561 (Сухараўская, 9). Т.: (017) 259–09–90.
ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257–76–91.
ДДУ №570 (Чайлыткі, 8). Т.: (017) 215–60–44
Цэнтральны раён
ДДУ № 187 (Кахоўская,64а). Т.: (017) 213–06–71 — 6 груп, афіцыйна цалкам беларускі.
ДДУ № 218 (б-р Шаўчэнкі, 13). Т.: (017) 288–09–33.
ДДУ № 234 (Карастаянавай, 19). Т.: (017) 288–50–75.
ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп.2). Т.: (017) 234–36–05.
***
Дасылайце ў Рэдакцыю інфармацыю пра беларускамоўнае навучанне ў вашай вобласці і раёне. Пішыце пра новыя ініцыятывы бацькоў і ўпраўленняў адукацыі.
Наша Ніва
Беларускамоўныя школы і садкі: Вясна 2012
25.04.2012



