Конкурс творчых і навукова-даследчых вучнёўскіх прац ад часопіса «Роднае слова»

26.04.2012

Апошні тэрмін падпачы заявак – 31 кастрычніка 2012 г.

Удзельнікамі конкурсу навукова-даследчых прац могуць быць вучні ІХ – ХІ класаў агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь, аўтарамі творчых прац – навучэнцы любога ўзросту.

Конкурс ладзіцца ў наступных тэматычных кірунках:
– 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы;
– 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа;
– 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка;
– Творчасць сучаснага пісьменніка;
– 2012 год – Год кнігі.

Матэрыялы на конкурс падаюць самі ўдзельнікі або педагогі-кіраўнікі.

Матэрыялы, дасланыя на конкурс, якія, на думку арганізатараў, уяўляюць навукова-даследчую або творчую каштоўнасць, могуць быць апублікаваны арганізатарамі ў часопісе «Роднае слова». Аўтарскія правы захоўваюцца за аўтарам.



Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у рэдакцыі часопіса «Роднае слова» па тэлефонах: (017) 203–35–17, (017) 203–07–40.