Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10
Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.
Алжыр – ад аднайменнай назвы сталіцы краіны. Франц. Alger
Аргенціна
Аўстралія
Афганістан – магчыма ад санскрыцкага upa-ghana-stan – краіна аб’яднаных плямёнаў.
Багамы
Балівія – у гонар Сімона Балівара (1783–1830), ваеннага дзеяча, які змагаўся за вызваленне калоніі ад іспанскага панавання.
Бангладэш
Барбадос
Бацвана – ад этноніму цвана, асноўнаму насельніцтву краіны.
Боснія і Герцагавіна. Раней краіна складалася з дзвюх частак. Большая – Боснія – на рацэ Босне. Меншая – ад слова «герцаг». Гэты тытул у 1442 г. імператар Фрыдрых IV прысвоіў вярхоўнаму ваяводзе краіны Стэфану Вікчычу.
Бразілія
Брытанія – ад племя брытаў.
Ватыкан – ад назвы пагорка mons Vaticanus
Венесуэла – магчыма ад іспанскага «маленькая Венецыя», бо тубыльцы будавалі свае дамы на палях.
В’етнам – з в’етнамскай мовы перакладаецца як «паўднёвая зямля».
Габон
Гаіці – на мове індзейцаў таіна «высокая гара».
Гватэмала – на мове ацтэкаў guanthemallon – месца, пакрытае лесам.
Гвінея – магчыма: на мове бербераў aguinaoni – чорны.
Германія
Грузія
Данія (Denmark)
Дамінікана
Емен – магчыма ад араб. yamin – па правы бок (адносна Мекі, свяшчэннага месца мусульман) або yumn – шчасце, дабраславенне.
Ізраіль – ад старажытнасяміцкага Jsr al El – прамы шлях да Бога.
Індыя – ад назвы ракі Інд (на мове хіндзі Sind).
Ірак – ад старажытнасяміцкага uruk – паміж рэкамі (Міжрэчча Тыгра і Еўфрату, Двухрэчча).
Іран – ад старажытнаіранскага «зямля арыеў». Arya- свабодны, высакародны.
Ірландыя
Ісландыя – зямля льдоў.
Іспанія
Італія – магчыма ад лац. vitulus – цяля. З-за багацця рагатай скаціны на паўвостраве ў старажытнасці.
Каба-Вердэ
Калумбія – у гонар Х. Калумба.
Камерун
Каморы
Карэя – у гонар дынастыі Каро. Саманазва Ханчук (дзяржава Хан) або Часон (Краіна ранішняга спакою).
Кіпр
Кітай – ад назвы паўночнага племені кідані.
Коста-Рыка
Куба – на мове індзейцаў таіна cuba nacan – сярэдзіннае месца.
Кувейт
Латвія – ад нямецкай зборнай назвы тамтэйшых плямёнаў Latvis.
Лесота – ад назвы плямёнаў сота.
Ліван
Ліберыя
Ліхтэнштэйн
Люксембург
Мальта – магчыма ад грэц. melitta – мёд.
Маўрыкій – у гонар галандскага правіцеля прынца Маўрыцыўса (Морыса) Аранскага.
Намібія – па назве пустыні Наміб на паўднёвым захадзе Афрыкі.
Нарвегія
Нідэрланды
Пакістан
Панама – на мове індзейцаў куэва «месца, дзе багата рыбы».
Партугалія
Расія – калька з грэц. Πξρ³ΰ – Русь. Такая назва Маскоўскай Русі распаўсюдзілася на рубяжы XV-XVI стст, а ў XVIII ст. стала афіцыйнай назвай дзяржавы. А вось пра паходжанне слова «Русь» існуюць наступныя версіі:
1. Ад варажскага племя русь.
2. У візантыйскіх крыніцах «русь» – назва паўночных германцаў (варагі, нарманы, вікінгі).
3. Фінскае ruosti азначала наёмных дружыннікаў, а варагі – не этнонім, а назва воінаў-наймітаў.
4. Ад назвы востава Руснэ ў дэльце Нёмана, дзе ў VIII ст. знаходзілася апорная база вікінгаў.
5. Ад назвы ракі Рось, прытоку Дняпра, у сённяшняй Кіеўскай вобл. Украіны.
6. Ад балтыйскага «русянці» – павольна цячы.
7. Па прычыне русых валасоў старажытных усходніх славян…
Румынія
Сальвадор
Сан-Марына – у гонар св. Марына, які, паводле падання, заснаваў гэты горад-дзяржаву ў 301 г.
Саўдаўская Аравія. Аrab – магчыма: прыгожы. Саўдаўская – у гонар Мухамада ібн Сауда, заснавальніка дынастыі саўдытаў.
Сейшэлы – у гонар Жана Маро дэ Сешэла, міністра фінансаў Францыі пры Людовіку XV.
Сербія – магчыма ад лац. sorbus – рабіна. Саманазва Србия.
Сінгапур
Славакія, Славенія
Судан
С’ера-Лявонэ
Тaйланд
Танзанія – камбінацыя з назваў двух штатаў – Танганьіка і Занзібар.
Тога – на мове народа эве to – вада + gо – бераг.
Трынідад – у гонар трох горных вяршыняў і хрысціянскага Бога-Тройцы (іспан. Trinidad – Тройца).
Філіпіны – «Зямля караля Філіпа» (іспан., у XVI ст.).
Фінляндыя – магчыма ад старажытнагерманскага Fenn – падарожнікі. Саманазва Suomi
Францыя – Зямля франкаў. Франк
Цімор
Чарнагорыя – названа венацыянскімі заваёўнікамі Montenegra – чорная гара (з-за знешняга выгляду цёмных хваёвых лясоў на гары Lovcen). Саманазва – Црна Гора, што азначае тое ж самае.
Чылі – магчыма: на мове індзейцаў кечуа «мяжа свету», бо знаходзіцца на вузкай палосцы паміж Андамі і Ціхім акіянам.
Швейцарыя
Шры-Ланка
Эквадор
Эрытрэя – грэц. Erythrea Thalassa – Чырвонае мора.
Эфіопія
Японія
Паводле: Наша слова №18 (1065) 2 мая 2012 г.
Таямніцы ў назвах краін
11.05.2012



