14.05.2012
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.
Грамадская арганізацыя «Minsk Club Bonn» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйным тыдні, які адбудзецца 1–8 ліпеня 2012 г. і будзе прысвечаны тэме «Узнаўляльныя віды энергіі».
Падчас візіту беларускія ўдзельнікі наведаюць установы і прадпрыемствы г.Бона, паўдзельнічаюць у сусветным кангрэсе па ветравой энергіі, дыскусіях з нямецкімі школьнікамі і студэнтамі.
Заяўкі дасылаць на мэйл Else Rieser: erieser@t-online.de да 31 мая.
Арганізатары забяспечваюць выдаткі за дарогу, пражыванне, харчаванне, праезд па горадзе і праграму.
Складка на ўдзел 50 еўра.
Паводле adukacyja.info