«Pontes»: Інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі

21.05.2012

Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня 2012 г. 

Моўная Школа «Pontes» гэта тыднёвы (3–12 ліпеня ў Вільні, 2–7 ліпеня ў Каўні) інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы:

• 4 гадзіны заняткаў штодзень
• маленькія групы (4–6 чалавек)
• групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
• вучэбныя матэрыялы
• вечаровы агляд фільмаў
• малады калектыў выкладчыкаў
• прыемная вучоба

Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі / падручнік.

Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня.

Адкрыццё Моўнай Школы адбудзецца:

- 3 ліпеня (аўторак) у 17:30 у Вільні
- 2 ліпеня (панядзелак) у 9:30 у Коўне.

Заявачны фармуляр можаш спампаваць тут і даслаць яго на адрас: kmpontes@wp.pl  (даць загаловак файлу згодна ўзору bl_j_maszewicz.doc).

Заўвага: каб зрабіць транслітарацыю на польскую мову (не англійскую), выкарыстоўвайце лацінскія літары, напрыклад: Ян Машэвіч будзе bl_j_maszewicz.doc (а не bl_j_mashevich.doc)!

Падчас праходжання курсу мы не будзем здольныя забяспечыць усіх слоўнікамі, таму прапануем узяць свае. Тых, хто не з Вільні, мы заможам забяспечыць бясплатным жыллём.

Паводле pontes.cba.pl