РГА «БелАЮ ЮНЕСКА» запрашае маладых педагогаў або студэнтаў старэйшых курсаў на стажыроўку / педагагічную практыку ў дзіцячыя лінгвістычныя летнікі. Працягласць летнікаў 9–10 дзён. Праца будзе весціся сумесна з носьбітамі мовы з Вялікабрытаніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі, Партугаліі, Польшчы, Кітая.
Патрабаванні да кандыдатаў:
1. Вольная замежная мова (адпаведная абранаму летніку).
2. Навыкі працы з дзецьмі.
3. Крэатыўнасць і здольнасць арганізоўваць гульнявыя мерапрыемствы.
4. Узрост 18–25 гадоў.
Тэрміны правядзення лінгвістычных летнікаў:
«Мост кітайскай мовы і культуры»: 9–17 чэрвеня 2012 г.
«Мост англійскай мовы і культуры»: 23 чэрвеня – 2 ліпеня 2012 г.
«Мост нямецкай мовы і культуры»: 4 – 12 ліпеня 2012 г.
«Мост англійскай мовы і культуры -2»: 25 ліпеня – 2 жніўня 2012 г.
З пытаннямі ўдзелу ў конкурсе можна тэлефанаваць Дзмітрыю Субцэльнаму –
+375 17 237 47 57 ці даслаць сціслую біяграфію ў адвольнай форме на info@belau.info .
Маладым педагогам-выхавальнікам: Cтажыроўка ў лінгвістычных летніках ЮНЕСКА
30.05.2012