7 – 12 ліпеня  
Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў летняй танцавальнай школы «Пятровіца 2012». 
Школа ладзіцца другі раз ў межах рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры «Пятроўскі фэст 2012», які сёлета будзе складацца з 2-х частак: 
1) 07.07 – 11.07 – летняя танцавальная школа «Пятровіца»; 
2) 12.07 – рэканструкцыя каляндарна-абрадавага свята «Пятрок» ды гасцявога кірмаша «На Петрака» 
У праграме: 
1) Вучыць танцаваць «правільна» будзе Сяргей Выскварка – спецыяліст традыцыйнага танцавальнага этыкету, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). 
У вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя здольнасці, даведацца больш новага і цікавага пра танцы, іх варыянты ды паходжанне. 
Сёлета арганізатары вырашылі аздобіць кола дадатковых мерапрыемстваў сюрпрызамі. Але без пячэння хлеба і спеўна-танцавальных вечарынаў з аўтэнтычнымі гуртамі нам нікуды! 
Спяшайцеся адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ. 
2) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі каляндарна-абрадавага свята «Пятрок». Запрашаем усіх ахвочых! 
Запісацца ў танцавальную школу можна, даслаўшы на адрас nastaluban1@rambler.ru заяўку: 
1) імя і прозвішча, 
2) тэрмін находжання на фэсце, 
3) нумар тэл., 
4) дзеці разам з вамі (імя і ўзрост), 
5) наяўнасць намёта (калі ёсць дадатковы – на колькі чал. дадаткова), 
6) наяўнасць спальніка (калі ёсць – дадатковыя), 
7) калі транспарт свой, то колькі дадаткова чалавек можаце ўзяць, 
8) ці згодныя ехаць з Мінску на спец.маршрутцы 07.07 недзе а 13.00 (кошт 50 000 руб.). 
Што трэба для ўдзелу? 
- выдатны настрой, 
- жаданне вучыцца, 
- дзіцячае захапленне жыццём, 
- зручны абутак, 
- народны СТРОЙ!!! 
- захапленне спадарыняй Мовай )) 
Як дабрацца? 
1) на маршрутцы па замове (у сярэднім 50 000 руб. у адзін бок і 2 гадзіны дарогі); 
2) на электрычках Мінск-Асіповічы-Урэчча (далей маршрутка па замове); 
3) на ўласным транспарце; 
4) спынам. 
Транспартная камунікацыя развітая добра, прыехаць і з’ехаць можна ў любы час, калі папярэдне замовіць месца ў маршрутцы. 
Дзе жыць? 
1) ў намётах (калі вы іх з сабой возьмеце); 
2) на сенавале; 
3) у хатах вясковых жыхароў. 
Што есці? 
Фуа-гра не будзе, але накормім смачна і дастаткова. Толькі давядзецца скласціся на прадукты з разліку 30 000 руб. на дзень. 
Спіс неабходных рэчаў (для ўдзельнікаў школы): 
- строй на свята!!! Ці хоць бы элементы; 
- зручны абутак для заняткаў танцамі; 
- дзяўчатам – спадніцы; 
- міска, лыжка, кубак; 
- вуды (калі ёсць); 
- нешта падсілкавацца на субботу (вячэра будзе толькі а 20.00); 
- спальнікі і намёты. Тыя, хто едзе на машынах, вазьміце посцілкі з сабой (каб можна было сесці на свяце ў вечары). 
- Падчас свята Пятровіцы дзяўчаты і жанчыны ахвяравалі крыжу рушнікі, стужкі, паясы... І загадвалі самыя патаемныя жаданні. Дзяўчаты, вазьміце што з сабой. ))) 
Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная! 
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Настассі +375 29 8425789 
Больш інфармацыі можна знайсці тут: 
http://vk.com/club37907042
 
Дадатковая інфармацыя пра арганізатараў: 
http://vk.com/club20929114 – узорны фальклорны ансамбль«Верабейкі» 
http://vk.com/club34196578 – танцавальная школа «Вераб’іны клуб» 
http://vk.com/event38664326 – акцыя «Лявоніха на 100 пар» 
http://minpraud.by/articles.php?id=12421 – артыкул пра леташнюю Пятровіцу ў Шыпілавічах 
«Пятровіца 2012»: Летняя танцавальная школа
05.06.2012


 
 
