Гімназія №4 г.Смаргоні стала другой установай адукацыi ў Еўропе, якая атрымала прыз на School Enterprise Challenge International – міжнародным конкурсе праектаў бізнэс-адукацыі ў школе ды грамадстве. Каманда гімназіі выперадзіла больш чым 600 школ з Еўропы, Азіі ды Афрыкі.
Гімназісты, разам з куратарам У.І.Калініным, распрацавалі бізнэс-план дапамогі школе і падтрымкі сацыяльна неабароненых сем’яў у 2011 годзе. Праект быў здзейснены на працягу года ў супрацы з мясцовымі органамі ўлады: аддзелам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, аддзелам упраўлення адукацыі і мясцовай біржай працы.
Налета ўжо дзве навучальныя ўстановы Смаргоні мяркуюць паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе бізнэс-праектаў. Як зазначае спадар Калінін, гэта паспрыяе іх выйсцю на еўрапейскі ўзровень бізнэс-адукацыі ва ўмовах краіны з пераходнай эканомікай. Ад гэтага, упэўнены куратар, выйграюць як навучэнцы з педагогамі, так і бацькі ды грамадства агулам.
З пошты Настаўнік.Info
Смаргоньская гімназія №4 – прызёр School Enterprise Challenge International
13.06.2012