Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета – 2012. Тут пададзены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб наважыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца ўлетку ў горадзе. У кожным разе, вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.
«Любча над Нёмнам – 2012»
Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.
Даты: безтэрміновы, на працягу ўсяго лета (тэлефануйце, папярэджвайце і проста выходнымі, або працоўнымі днямі, акрамя тэрміну 3 – 24 ліпеня).
Тып працы: будаванне купала, кладка сцяны, падрыхтоўка цэглы, догляд за паркам і шмат іншай працы.
Умовы: памяшканні, ложкі, коўдры, кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.
Арганізатар: МГА «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў».
Кантакты: (029) 838 76 51 Дыяна, http://lubcza.by/ .
Археалагічныя раскопкі ў Каменюках
Месца правядзення: вв. Белая і Камянюкі, Камянецкі раён.
Даты: 1 – 30.08 2012.
Тып працы: археалагічныя раскопкі (магчыма выведкі) помнікаў каменнага і бронзавага вякоў.
Умовы: пражыванне ў памяшканнях.
Арганізатар: археолаг Алег Ткачоў.
Кантакты: 8(029) 143–67–90.
«Гальшаны – 2012»
Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскі раён.
Даты: 30.07 – 12.08.2012.
Тып працы: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол замка, прыборка старадаўніх могілак.
Арганізатар: ГА «Беларускі камітэт ICOMOS», МГА «Гісторыка».
Кантакты: +375298969785 (Валянціна), +375297461185 (Наста), +375295571124 (Цімох), http://icomos.by .
«Крэўская вунія – 2012»
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 1.08 – 18.08.2012.
Тып працы: археалягічныя раскопы; прыборка тэрыторыі старых могілак; збор вуснае гісторыі; падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэстывалю; фота- і мастацкія плэнеры; даследаванне старажытнай забудовы (габрэйскі цэнтр, ДАКі, вясковая забудова) і вызначэнне шляхоў яе далейшага захавання.
Умовы пражывання: намёты, памяшканне.
Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету і даслаць на адрас kreuskizamak @ gmail.com. Анкеты валанцёраў даступныя на сайце www.kreuskizamak.by і на АРТ-СЯДЗІБЕ (Мінск, Куйбышава, 22).
Арганізатар: ДФ «Крэўскі замак».
Кантакты: kreuskizamak @ gmail.com, www.kreuskizamak.by .
«Замкі Беларусі – 2012» Залессе
Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.
Даты: 11– 25.07.2012.
Тып працы: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.
Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.
Умовы ўдзелу: абавязковы ўнёсак 200000, падача заяўкі.
Арганізатар: «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».
Кантакты: +375296818609, olga.khabibulina @ gmail.com.
«Замкі Беларусі – 2012» Ружаны
Месца правядзення: м. Ружаны, Пружанскі раён.
Даты: 16 – 28.07.2012.
Тып працы: добраўпарадкаванне тэрыторыі замка.
Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.
Умовы ўдзелу: абавязковы ўнёсак 150000, падача заяўкі.
Арганізатар: «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».
Кантакты: +37529 779 28 83, hanna.baradzina@gmail.com .
Археалагічныя раскопкі ля Бялынічаў
Месца правядзення: м. Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць.
Даты: 01 – 18.07.2012.
Тып працы: археалагічныя раскопкі на помніку эпохі мезаліту (8–5 ст. да н. э.).
Арганізатар: археолаг Аляксандр Мікалаевіч Вашанаў.
Кантакты: +375 29 2769423 (МТС).
Археалагічныя раскопкі ў Мядзельскім раёне
Месца правядзення: в. Мілты, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Даты: 01– 21.08.2012.
Тып працы: археалагічныя раскопкі курганнага могільніка Х–ХІ стст.
Арганізатар: Мікалай Аляксандравіч Плавінскі (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь).
Кантакты: 679–36–67 (Velcom).
Усялюб – 2012
Месца правядзення: в. Усялюб, Навагрудскі раён.
Даты: 16 – 29.07.2012.
Тып працы: аднаўленне капліцы Оруркаў і інфентарызацыя гістарычных могілак.
Арганізатар: МГА «Гісторыка».
Кантакты: +375295043114 (Таша), http://my-historica.org/ .
Крэва Турыстычны
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 20 – 26.08.2012.
Тып працы: распрацоўка турыстычных (роварных) маршрутаў рэгіёна.
Арганізатар: МГА «Гісторыка».
Кантакты: +375295043114 (Таша), http://my-historica.org/ .
Археалагічныя раскопкі на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры
Месца правядзення: в. Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Даты: 6 – 26.07 2012.
Тып працы: комплексная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па раскопках археалагічнага комплекса: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, курганны могільнік, селішча ¾ І тыс. н.э.
Умовы пражывання: намётавы лагер у сасновым бару, возера Медзазол у 3 км ад лагера, ежу гатуем на вогнішчы, крама ў 5 км у в. Несцяроўшчына.
Арганізатары і кантакты: Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч, маб.т. +375–29–578–23–75, Зоя Анатольеўна Харытановіч, маб.т. +375–29–670–63–80, zoya.arch@gmail.com .
Архіўныя працы
ГА «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» шукае валанцёраў для пошуку дакументаў у мінскіх архівах з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі. Тэл. + 375 29 111 73 32, e-mail: antonastapovicz1@gmail.com .
Паводле icomos.by
Валанцёрскія летнікі – 2012
21.06.2012