Міжнародная Сетка арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека, запрашае прыняць удзел у доўгатэрміновым навучальным курсе для моладзі па правах чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з ліпеня па лістапад 2012 года.
Мэта Курса: садзейнічанне павышэнню актыўнасці маладых людей у практычнай рэалізацыі правоў чалавека. Доўгатэрміновы навучальны курс накіраваны на перадачу падставовай інфармацыі ў галіне правоў чалавека для беларускай моладзі, якая зацікаўлена ў далейшай рабоце па дадзенай тэме на мясцовым узроўні. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў курса будуць карыстацца асобы, якія плануюць з кастрычніка па лістапад 2012 года рэалізаваць канкрэтныя мясцовыя ініцыятывы ў галіне правоў чалавека.
На працягу Курса ўдзельнікі змогуць:
- Пазнаёміцца і абмеркаваць сучаснае разуменне канцэпцыі “правы чалавека” (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы);
- Набыць кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы ініцыятыў па рэалізацыі правоў чалавека;
- Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека і рэалізацыі ініцыятыў у галіне правоў чалавека.
У якасці экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі па правах чалавека.
Этапы курса:
Першы: 9 ліпеня – 12 жніўня (5 тыдняў) – дыстанцыйнае навучанне;
Другі: 18 – 22 жніўня (5 дзён) – вочная сессія ва Украіне;
Чацвёрты: верасень – лістапад – рэалізацыя мясцовых ініцыятыў у галіне правоў чалавека.
Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстанцыйнага навучання – 72 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 2 да 4 гадзін у тыдзень. Удзельнікі, якія паспяхова выканаюць патрабаванні першага этапа курса, будуць запрошаны на вочную сесію.
Навучанне бясплатнае. Найлепшым удзельнікам першага этапа дыстанцыйнага навучання будуць кампенсаваны транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне для ўдзелу ў вочнай сесіі ва Украіне.
Па выніках курса удзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле ў курсе.
Для ўдзелу ў курсе неабходна не пазней за пятніцу, 6 ліпеня 2012 года запоўніць заяўку ў электроннай форме. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп- суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.
Адрас он-лайн формы заяўкі на ўдзел:
https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dG9lNHZEdTduRWQ0dzR...
Не пазней за 7 ліпеня 2012 года арганізатары паведамяць па электроннай пошце аб выніках разгляду атрыманых заявак толькі адабраным для ўдзелу ў курсе ўдзельнікам. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце.
Калі ласка, па ўсіх пытаннях удзелу ў курсе звяртайцеся па электроннай пошце hre.bel.2012@gmail.com ці праз skype: hre.bel.2012