Моладзевы цэнтр Hyvärilä шукае валанцёра

09.07.2012

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня 2012 г.

Моладзевы цэнтр Hyvärilä (Фінляндыя) шукае валанцёра з Беларусі тэрмінам на 11 месяцаў (hазам з беларускім валанцёрам там будзе валанцёр з Аўстрыі).
Моладзевы цэнтр займаецца адукацыйнымі праграмамі, звязанымі з працай з моладдзю на адкрытым паветры.

Валанцёр палепшыць свае навыкі ў распрацоўцы моладзевых праектаў, даведаецца пра адукацыйныя праграмы ў Фінляндыі і атрымае досвед у арганізацыі навучальных мерапрыемстваў на прыродзе. Валанцёр таксама будзе працаваць з моладдзю і дзецьмі з мясцовых адукацыйных устаноў, што дапаможа даведацца пра ўсе аспекты моладзевай працы ў Hyvärilä. Роля валанцёра будзе вельмі важная для інтэрнацыяналізацыі моладзевага цэнтра.

Роля і задачы валанцёра ў праекце:

1. удзел у планаванні і рэалізацыі міжнародных моладзевых праектаў і лагераў;
2. дапамога мясцовым працаўнікам у мерапрыемствах для моладзевых груп і школьных лагераў;
3. дапамогу ў мясцовых школах, правядзенне «міжкультурных гадзін»;
4. праца ў дзіцячым клубе;
5. распрацоўка і правядзенне культурных майстэрняў у цэнтры Vatakka;
6. праца ў моладзевых дамах Кантыялахці.

Часам валанцёр будзе:

1. дапамагаць на кухні;
2. дапамагаць прыбіраць;
3. дапамагаць пры рэгістрацыі.

Перад пачаткам праекта валанцёр будзе паінфармаваны пра абавязкі і навучаны асноўным рэчам, неабходным для пачатку працы. Валанцёр заўсёды зможа атрымаць дапамогу і парады з боку работнікаў моладзевага цэнтра Hyvärilä.

Патрабаванні да валанцёра:

- быць ва ўзросце ад 20 да 27 гадоў;
- валодаць англійскай або фінскім мовай;
- быць гатовым да самастойнага жыцця;
- не абавязкова мець веды і вопыт у працы з моладдзю, але валанцёр павінны быць зацікаўлены ў гэтай тэме;
- жаданне атрымаць новы жыццёвы і валанцёрскі вопыт;
- быць гатовым удзельнічаць у праекце з 15 жніўня 2012 па 15 ліпеня 2013 г.
- пераважны пол валанцёра: жаночы.

Умовы ўдзелу:

Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у дзеянні», акцыя 2 EVS. Валанцёру аплачваюцца расходы на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Акрамя гэтага валанцёру будуць штомесяц выдавацца невялікія грошы на кішэнныя выдаткі, а таксама арганізатары змогуць аплаціць некалькі паездак валанцёра ў Хельсінкі. Праезд з Беларусі да Фінляндыі ў моладзевы цэнтр будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошту квіткоў.

Для таго, каб стаць удзельнікам гэтага праекта EVS, кандыдату неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з рэзюмэ на англійскай мове ў вольнай форме да 20 ліпеня 2012 года ўключна на электронны адрас evsbelarus.@gmail.com з паметкай «EVS Finland 11 months».