Апошні тэрмін падачы заявак – 15 ліпеня 2012 г.
«Дзедзіч» запрашае актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі далучацца да працы ў летніку ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна.
Увосень 2008 г. у вёсцы Залессе намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 г. пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але скіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродку для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэзаў, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе ўдзельнічаць моладзь з Беларусі ды іншых краін Еўропы.
З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых працаў. Арганізатары забяспечваюць праезд з Брэста ды ў зваротны бок, размяшчэнне ў намётах, харчаванне.
Каб узяць удзел, трэба запоўніць анкету (doc 514 Kb ) і даслаць яе на dzedzich@tut.by .
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 ліпеня 2012 г.
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8 (029) 724–21–16, 8 (029) 660–57–41 (Зміцер).
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
«Дзедзіч» запрашае на летнік у Залессі
10.07.2012



