Рамесніцкі летнік у Азярычыне

18.07.2012

6 – 11 жніўня 2012 г.

Запрашаем на рамесніцкі летнiк ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінска)!

Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках:

- Шавецтва
- Ткацтва пасоў
- Габеленапляценне
- Разьба па дрэве

У планах цікавае баўленне часу!

Кожны дзень у перапынках паміж майстар-класамі будуць праводзіцца народныя гульні, увечары будуць ладзіцца беларускія танцы, а насычаны дзень будзе скончвацца ля вогнішча пад народныя песні.

Каб прыняць ўдзел, трэба зарэгістравацца праз запыт на aziaryczyna@gmail.com .

УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.

З пытаннямі тэлефануйце, калі ласка:
Васіль: velcom 136 46 72, мтс 877 61 59.

Паводле nn.by