Выпускнікам ВНУ: Стажыроўка ў Еўрапейскай камісіі

20.07.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2012 г.

Еўрапейская камісія двойчы на год ладзіць трэнінгавыя курсы для выпускнікоў універсітэтаў. У тым ліку для тых, хто ў межах бесперапыннай адукацыі толькі атрымаў універсітэцкі дыплом і пачынае новую прафесійную кар’еру. Трэнінгавыя перыяды доўжацца тры-пяць месяцаў і пачынаюцца штогод 1 сакавіка і 1 кастрычніка.

Асноўныя мэты стажыроўкі:

Забяспечыць удзельнікаў практычнымі ведамі аб працы ў Еўрапейскай камісіі; даць магчымасць набыць асабісты досвед з дапамогай кантактаў, навязаных пры паўсядзённай працы; даць магчымасць далейшага развіцця і прымянення на практыцы ведаў, якія яны набылі падчас навучання.

Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны:

- мець скончаную першую ступень вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом да заканчэння дэдлайну падачы заявак;
- не ўдзельнічаць у стажыроўках іншых інстытутаў Еўрапейскага саюза;
- вельмі добра валодаць англійскай, французскай або нямецкай мовай.

Удзельнікі атрымаюць фінансавую дапамогу памерам 1047,55 еўра штомесяц. Удзельнікі з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць дадатковае фінансаванне.

Каб падаць заяўку, неабходна:

- запоўніць онлайн-форму заяўкі
- даслаць файл з заяўкай, пажадана заказной поштай, да заканчэння дэдлайну падачы заявак.

Больш інфармацыі можна знайсці тут.

Паводле adukacyja.info