У Навагрудку таксама будзе беларускамоўны клас (+ спіс беларускіх школ у краіне)

25.07.2012



Навагрудская школа №7. © sch7.by

У Навагрудку ў школе №7 (вул. Драздовіча, 32) адбываецца набор у першы клас з беларускай мовай навучання. Падаць дакументы можна да 28 жніўня.

Тэл. (01597) 3–08–24.

* * *

Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі № 23 Мінска традыцыйна «А» клас — з англійскай, а «Б» — з кітайскай). Каб выбраць дзіцяці тое, што вы лічыце патрэбным, звяртайцеся ў школу як найраней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.

Калі вы хочаце стварыць беларускамоўны клас у найбліжэйшай да вас школе, вам прыйдзецца згуртаваць аднадумцаў. У гэтай справе ўсё залежыць ад вас. Аддзелы адукацыі і адміністрацыі школаў паспрыяюць вам, калі вы будзеце не адны. Шукайце таварышаў і супольцеся.

Беларускамоўныя садкі і школы ў краіне