Апошні тэрмін паадчы заявак – 25 жніўня
Фонд Contrapunctum (Варшава), Цэнтр культурнага менеджменту (Львоў), разам з New Art Union (Грузія) запрашаюць да ўдзелу ў першым этапе польскай праграмы «Культурная дыпламатыя – навучальныя візіты менеджараў культуры з краін Усходняга партнёрства». Да ўдзелу запрашаюцца работнікі ўпраўленняў культуры, прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія працуюць у гэтай сферы. Заяўкі прымаюцца да 25 жніўня.
У межах праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць агульнаеўрапейскую і польскую сістэмы менеджменту культуры, больш даведаюцца пра фандрайзінг і лабіяванне, міжнароднае супрацоўніцтва і партнёрскія адносіны, сувязі паміж культурай і камерцыяй (крэатыўныя індустрыі).
Акрамя гэтага, праект стане платформай для сустрэчаў і далейшага супрацоўніцтва паміж менеджарамі культуры з Польшчы і краін Усходняга партнёрства.
Праграма праекта:
Прыём заявак: 25 ліпеня – 25 жніўня
Семінары: Львоў (22 верасня), Тбілісі (27 верасня)
Навучальны візіт у Варшаву: 18–28 кастрычніка
Выніковая канферэнцыя: 9 лістапада (Кіеў)
Кароткі змест праграмы, крытэрыі адбору, інструкцыя па заяўцы, сродкі і кампенсацыі – на adukacyja.info.
«Культурная дыпламатыя – навучальныя візіты менеджараў культуры з краін Усходняга партнёрства»
20.08.2012