Як зняць з дакумента Word абарону ад рэдагавання

29.08.2012

Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.

Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.

Адкрываем дакумент у Word.

Захоўваем дакумент як Web-старонку і абавязкова закрываем.

Адкрываем атрыманы HTML-дакумент у Блакноце (правай кнопкай/ адкрыць з дапамогай).

Выконваем пошук па слове і знаходзім радок, які павінен выглядаць прыкладна так: ABCDEF01.

Вось гэта “ABCDEF01” замяніце на “0000” (чатыры нулі).

Захоўваем і закрываем Блакнот. Пароль зняты!

Адкрываем захаваны HTML-дакумент у Word (правай кнопкай/ адкрыць з дапамогай).

Здымаем абарону (укладка рэцэнзаванне/ абарона/ зняць абарону).

Захоўваем дакумент з пашырэннем doc (docx). Усё!

У мяне на ўсе дзеянні сышло менш за хвіліну.

Анатоль, Physbugs